Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс абвясціў, што ўключыў расійскага вядучага Уладзіміра Салаўёва ў спіс асоб, знаходжанне якіх на тэрыторыі краіны непажадана, паведамляе meduza.io.

«Для Латвіі непрымальная гларыфікацыя нацызму ў любой форме», — напісаў Рынкевічc у сваім Твітары.

15 лютага Уладзімір Салаўёў, тлумачачы ў эфіры тэлеканала «Расія 1», чаму ён не паважае палітыка Аляксея Навальнага, параўнаў яго з лідарам нацысцкай Германіі Адольфам Гітлерам і дыверсантам Ота Скарцэні. Іх абодвух Салаўёў назваў «смелымі» людзьмі. Кажучы пра Гітлера, ён сказаў, што той «быў вельмі адважным чалавекам» і ў адрозненне ад Навальнага «не касіў ад войска», а таксама «ваяваў смела падчас Першай сусветнай вайны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0