Падчас сямейнага скандалу мужчына пагражаў расправіцца з жонкай. Яна паспела патэлефанаваць у міліцыю, піша kraj.by.

«Падчас сямейнага скандалу мужчына схапіў жанчыну за шыю і з пагрозамі, што цяпер яе заб'е, пачаў душыць», — расказалі ў міліцыі.

Пасля праведзенай праверкі 16 лютага Вілейскі райаддзел Следчага камітэта распачаў у дачыненні да мужчыны крымінальную справу па арт. 186 КК рб «Пагроза забойствам» (а гэта да двух гадоў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0