Фота Pxhere.com

Фота Pxhere.com

Адкрыццё зрабілі супрацоўнікі Дзяржаўнага навуковага цэнтра вірусалогіі і біятэхналогіі «Вектар» у Новасібірскай вобласці.

Папова патлумачыла, што вірус выяўлены ў сямі работнікаў птушкафабрыкі на поўдні Расіі, дзе ў снежні 2020 года сярод пагалоўя птушак зарэгістравалі ўспышку. Па словах кіраўніцы Расспажыўнагляду, захворванне ў людзей працякала ў лёгкай форме, «рызыкі былі мінімізаваныя, далейшага развіцця сітуацыя не атрымала». Людзі, якія перанеслі хваробу, адчуваюць сябе добра.

Папова паведаміла, што вірус здольны перадавацца ад птушак да чалавека, ён ужо пераадолеў міжвідавы бар'ер. Але на сёння ад чалавека да чалавека гэты варыянт віруса грыпу не перадаецца. Наколькі хутка далейшыя мутацыі дазволяць пераадолець і гэты бар'ер, пакуль незразумела.

Гэта дае ўсяму свету час падрыхтавацца і распрацаваць тэст-сістэмы, перш чым вірус стане больш патагенным.

Сур'ёзная ўспышка птушынага грыпу H5N2 была зафіксавана ў Расіі ў 2017 годзе. Тады яна пачалася на птушкафабрыцы «Кастрамская». Па звестках Міжнароднай арганізацыі здароўя жывёл (OIE), крыху больш за дзесяць дзён там загінула каля 45 тысяч птушак. У прафілактычных мерах было забіта больш за 600 тысяч асобін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0