Менавіта ў Ванкуверы ў лютым 2010 году пройдуць Зімовыя Алімпійскія гульні.

Менавіта ў Ванкуверы ў лютым 2010 году пройдуць Зімовыя Алімпійскія гульні.

Падраздзяленне часопіса Economist склала спіс самых камфортных гарадоў свету. Канадскі Ванкувер прызнаны найлепшым з найлепшых гарадоў планеты.

У дзясятку найлепшых увайшлі ажно тры канадскія і тры аўстралійскія гарады.

Ванкувер прызнаецца найлепшым горадам на ўсёй планеце ўжо некалькі разоў. Эксперты ацэньваюць гарады адразу паводле некалькі параметраў: узровень жыцця, бяспека, сацыяльная стабільнасць, клімат, экалогія і шмат іншага.

Затым кожнаму выстаўляюцца ацэнкі па 100‑бальнай шкале. Ванкувер атрымаў 98 балаў. Другое месца дасталася Вене (97,9), трэцяе — аўстралійскаму Мельбурну (97,5).

Чацвертае месца ў канадскага Таронта (97,2), пятае і шостае дзеляць заходнеаўстралійскі Перт і канадскі Калгары (96,6), у дзясятку таксама ўвайшлі Хельсінкі (7‑ месца), восьмае—дзесятае падзялілі Цурых, Жэнева і зноў такі аўстралійскі Сідней (у іх па 96,1 бала).

Дзясятка найгоршых гарадоў свету:

Харарэ (Зімбабвэ, гэта самы найгоршы горад), Алжыр (Алжыр), Дакка (Бангладэш), Порт‑Морсбі (Папуа — Новая Гвінея), Лагос (Нігерыя), Карачы (Пакістан), Дуала (Камерун), Катманду (Непал), Абіджан (Кот Д’Івуар) ды сенегальскі Дакар (дзясяты ззаду).

У спіс уключаныя 140 гарадоў.

Economist

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0