Здарэнне адбылося ў кастрычніку на пляцоўцы каля інтэрнатаў на вуліцы Камарова. Хлопчык гуляў з сябрамі на пляцоўцы ў двары, піша Tut.by.

У 50-гадовага мужчыны было ў крыві 2,5 праміле алкаголю. Яму не спадабалася, што дзеці гуляюць побач. Спачатку ён схапіў за руку пяцігадовага і паспрабаваў вывесці са двара.

Калі за хлопчыка заступіліся чацвёра хлапчукоў ва ўзросце ад 10 да 13 гадоў, мужчына стаў агрэсіўна прыставаць ужо да іх. У нейкі момант ён кінуў пляшку ў галаву вучня 4-га класа. У хлопчыка была сур'ёзная траўма: адкрытая чэрапна-мазгавая з пераломам у раёне патылічнай вобласці.

Агрэсар быў адразу затрыманы. Раней ён ужо быў неаднаразова судзімы.

Мужчына прызнаны вінаватым, яму прызначана пакаранне 13 гадоў у калоніі строгага рэжыму.

На карысць 10-гадовага пацярпелага з яго спагнаная маральная шкода памерам 25 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0