• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства

фота «Віцебскай Вясны»

23.02.2021 / 09:17

Сэкс-оргія зэкаў, $100 міліцыянту за інфармацыю і 520 сутак у ШІЗА — гутарка з палітвязнем Міхаілам Жамчужным пасля вызвалення

19 лютага з калоніі ў Горках вызваліўся Міхаіл Жамчужны. Чалавек пакручастага лёсу сядзеў аж двойчы: у апошні раз атрымаў 6,5 гадоў і быў прызнаны палітвязнем. «Наша Ніва» распытала Жамчужнага пра яго адседку, уражанні ад волі і далейшыя планы на жыццё.

фота «Віцебскай Вясны»

«Наша Ніва»: Віншуем з вызваленнем!

Міхаіл Жамчужны: Дзякуй вялікі! Калі шчыра, то вызваленне было нечаканым — я рыхтаваўся яшчэ прысесці па 411-м артыкуле гады на два («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — «НН»). Бо я ж быў злосны парушальнік, у мяне больш за 80 парушэнняў. За такія рэчы не адпускаюць — і я не ведаю, чаму са мною так адбылося.

«НН»: Вы адседзелі ад званка да званка?

МЖ: Так. Па 411-м мяне ўсё ж не судзілі, але быў суд, на якім далі прэвентыўны нагляд. Мне забаронена цяпер пакідаць горад, выходзіць з хаты з 9-й вечара і да 6-й раніцы, трэба двойчы на месяц адзначацца ў міліцыі. Усе магчымыя абмежаванні мне далі.

Я да апошняга моманту не верыў, што мяне адпускаюць. Бо бачыў, што сёння адбываецца з журналістамі, актывістамі, блогерамі.

Але скажу яшчэ так: сядзець у штрафным ізалятары было нават трохі прасцей і спакайней, чым знаходзіцца цяпер на волі. Я столькі часу правёў у адзіночнай камеры, што цяпер выйсці на вуліцу… Блізкасць людзей мяне трохі канфузіць. 

«НН»: А дзе вы цяпер жывяце?

МЖ: Я ў сваёй кватэры, яна мне яшчэ належыць. Кватэра на месцы, але ў ёй амаль пуста, няма ні посуду, ні крэслаў. Куды гэта ўсё падзелася, я пакуль не ведаю. Жыллё стаяла пустое, тут жылі сваякі месяцы два.

Ложак хаця б ёсць: крэсла раскладное.

Але гэта не праблема, бо я баяўся, што саму кватэру канфіскуюць. 

Ды і не да мэблі пакуль, бо я заняты іншым. Мне шмат даручэнняў далі асуджаныя, трэба з гэтым спачатку разабрацца.

«НН»: Што за даручэнні? Перадаць нейкія вестачкі?

МЖ: Не. Асуджаных жа сур’ёзна прыгнятаюць, людзі атрымліваюць па 100 сутак ізалятара. 

Адзін мой знаёмы разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг перад адміністрацыяй калоніі, цяпер яго пераследуюць. І ён прасіў, каб я паведаміў праваабарончым арганізацыям, каб яго прызналі палітвязнем.

«НН»: Раскажыце падрабязней пра гэтую гісторыю. 

МЖ: Гэты мужчына здзейсніў злачынства ў Расіі, сядзеў за вымаганне. Адседзеў амаль 8 гадоў, у маі 2021 года мусіў вызваляцца.

Ён паглядзеў на жнівеньскія падзеі ў Беларусі і вырашыў, што хоча пасля вызвалення выехаць у Польшчу, пачаць там новае жыццё. У яго дзед і бацька былі палякамі. 

Звярнуўся ў польскую амбасаду, напісаў ліст з калоніі. Але ліст нават не выпусцілі з калоніі.

Тады гэты асуджаны пачаў крытыкаваць адміністрацыю, стаў скардзіцца ў Дэпартамент выканання пакаранняў і пракуратуру. Але адказу на прэтэнзіі не было. 

І тады ён перайшоў праз забароненыя лініі вакол зоны, разгарнуў там плакат, у якім напісаў, што гэта не пабег, а ён такім чынам патрабуе пракурора. Хацеў такім чынам прыцягнуць увагу да сваёй праблемы.

Усё гэта адбывалася пад «салют» з вышак. Стралялі ў паветра, бо не ведалі, што там адбываецца — а можа, пабег? 

Пасля яго адправілі ў штрафны ізалятар. Затым быў на «тройцы» перад намеснікамі начальніка калоніі, якія вырашалі пытанне пакарання — там і разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг.

Гэта было 28 верасня 2020 года. 

«НН»: А дзе ён узяў сцяг?

МЖ: На зоне ёсць жа швейка, там можна сшыць. Самаробны сцяг, атрымліваецца.

Асуджаны сказаў намеснікам начальніка калоніі: вашая ўлада незаконная, будзеце сядзець побач са мною ці на маім месцы. Сказаў, што не прызнае дзеючую ўладу, што прэзідэнт — Святлана Ціханоўская. 

«НН»: Але ж вы не бачылі таго на свае вочы. Упэўненыя ў праўдзівасці такой гісторыі?

МЖ: Я быў у ізалятары і сустракаўся там з ім: бачыў яго ў кайданках і з тым плакатам. Я не бачу падстаў сумнявацца ў яго словах: ён і сам распавёў мне гэтую гісторыю, і пасля яе паўтаралі іншыя асуджаныя ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу).

Таго мужчыну пасля пасадзілі ў штрафны ізалятар, зрабілі злосным парушальнікам і будуць судзіць па тым самым 411 артыкуле. Нядаўна скончылася следства. Думаю, дакінуць яму гады два.

Але ён кажа, што ні пра што не шкадуе. Людзі, якія ўстаюць на шлях палітычнай барацьбы, рабяты стойкія, іх не зламаць. 

«НН»: Якая можа быць палітычная барацьба, калі ты — асуджаны ў калоніі?

МЖ: Вельмі сур’ёзная. Па-першае, вакол лідараў фарміруецца кантынгент з іншых асуджаных. А група людзей ужо можа дыктаваць умовы адміністрацыі: абвяшчаць забастоўкі, напрыклад. Група аднадумцаў у калоніі можа адстаяць шмат сваіх інтарэсаў.

«НН»: А да вас даходзілі ў калонію навіны з волі? Ведалі, што адбывалася ў краіне, пачынаючы са жніўня 2020?

МЖ: Так, прыходзілі газеты — «Белгазета», «Новы час», «Народная воля», часопіс «Наша гісторыя». Мы абмяркоўвалі навіны пра пратэсты, пра вынікі выбараў.

«НН»: І як, большасць за каго выказвалася?

МЖ: Былі такія, хто падтрымліваў Лукашэнку, але большасць была за Ціханоўскую. Усе спадзяваліся, што ўлада зменіцца і заканадаўства нарэшце пачне працаваць. 

«НН»: Паўсюль жа пісалі, што вы амаль увесь час былі ў штрафным ізалятары. Як маглі абмяркоўваць навіны з іншымі асуджанымі?

МЖ: Я сутак 100 быў у ізалятары, а пасля мне давалі месяц у памяшканні камернага тыпу. Там я таксама быў адзін, але можна было размаўляць праз кармушку з людзьмі, якія ў іншых камерах. Ну і там была магчымасць перадаваць запіскі — я нават і газеты перадаваў часам.

***

«НН»: Давайце згадаем, за што вас пасадзілі. Праваабаронцы пісалі: «Жамчужны у 2013 годзе дамовіўся са знаёмым супрацоўнікам міліцыі аб тым, што той будзе паведамляць яму звесткі. Той пагадзіўся распавядаць аб парушэнні правоў чалавека ў калоніях і турмах, аднак за пэўную цану. Свае паслугі супрацоўнік ацэньваў у 100 даляраў за займальны факт. Жамчужны паспеў даведацца аб чатырох фактах парушэнняў, калі яго затрымалі супрацоўнікі КДБ. «Супрацоўніцтва» з міліцыянтам аказалася толькі пастаноўкай у рамках аператыўнага эксперыменту пад кантролем УКДБ па Віцебскай вобласці».

Пасля вас прызналі вінаватым у дачы хабару, разгалошванні службовай таямніцы і вырабе сродкаў для «сакрэтнага атрымання службовай таямніцы». Далі спачатку 6 гадоў, пасля касацыі — накінулі да шасці з паловай гадоў. Усё так?

МЖ: Трошкі не так.

Я быў заснавальнікам «Платформы», займаўся абаронай правоў зняволеных. Ва ўсе такія арганізацыі спецслужбы ці ўкаранялі сваіх людзей, ці вербавалі кагосьці з арганізацыі. Мае тэлефоны слухалі, сачылі за маімі сустрэчамі.

Такія людзі былі і ў «Платформе». І я ведаў аднаго з іх — і вырашыў завербаваць як інфарматара. Я разумеў, што ён будзе данасіць пра нашы стасункі спецслужбам. Але я рабіў гэта, каб дакладна кантраляваць уцечку інфармацыі.

«НН»: Але калі гэта быў міліцыянт, якому вы прапанавалі 100 даляраў за нейкія звесткі — то гэта ж і ёсць дача хабару.

МЖ: Я не расцэньваў гэта так, бо ён сам патрабаваў тыя грошы. Гэта ж не была мая ініцыятыва даваць яму 100 даляраў. 

У выніку я атрымаў ад міліцыянта звесткі аб смерці чалавека ў віцебскім ізалятары. Гэты выпадак засакрэцілі. Але мы пісалі запыты ў МУС і пракуратуру — і мне прад’явілі прэтэнзіі ў раскрыцці сакрэтнай інфармацыі.

Усе свае размовы з тым міліцыянтам я запісваў на дыктафон. Але прызналі вінаватым мяне ў дачы хабару.

«НН»: А што за сродкі для сакрэтнага атрымання інфармацыі?

МЖ: Я перадаў таму міліцыянту апаратуру для запісу інфармацыі. Яна была ў мяне як у навукоўца афіцыйна — каб ставіць на звышлёгкія лятаючыя апараты. Гэта вельмі маленькія камеры для аўдыя- і відэазапісу, такія, якія можна хоць у гузік змясціць. 

«НН»: Прысуд стаў нечаканым для вас? 6 гадоў — вялікі тэрмін. 

МЖ: Там жа спачатку хацелі абвінаваціць «Платформу» ў шпіянажы — як арганізаваную групу, якая працуе ў інтарэсах Польшчы і збірае сакрэтную інфармацыю.

Але на судзе гэта абвінавачанне не пацвердзілася. І з-пад удару выйшлі нашы маладыя хлопцы і дзяўчаты. Я ўзяў на сябе ўсю адказнасць. І ганаруся тым, што вывеў з-пад такога тэрміну — ад 8 да 15 гадоў! — нашых супрацоўнікаў. 

***

«НН»: Вы самі кажаце, што амаль пастаянна былі ў штрафным ізалятары. Чаму так? 

МЖ: У ізалятары я быў са жніўня 2017 года, калі трапіў у гэтую калонію №9 у Горках. 

Раней, у калоніях №14 пад Барысавам ці №11 у Ваўкавыску, праблем не было. А ў гэтай калоніі выконвалася «тэлефоннае права», і мяне з першых жа дзён пачалі сур’ёзна прэсаваць і правакаваць. І я быў вымушаны пакінуць жылую зону і патрабаваць абароны сваёй бяспекі ў адзіночнай камеры. Пасля гэтага мяне пачалі трымаць у штрафным ізалятары.

520 сутак я так прасядзеў. 

Лаўку адкідвалі толькі на ноч, але спаць на ёй было немагчыма, бо вельмі холадна. Уначы можна было існаваць толькі так: гадзіну займаешся фізкультурай, гадзіну спіш, пакуль цела разагрэлася. Пасля прачынаешся — усяго трасе. У мяне там упершыню ў жыцці зубы грукалі ад холада, цела калаціла.

Ну і ўстаеш, займаешся спортам гадзінку, затым гадзіну спіш. 

«НН»: Праваабаронцы пісалі пра вас, пакуль вы сядзелі. Прынамсі, згадвалі, што вы мелі больш за 70 парушэнняў рэжыму за тое, што адмаўляліся накіроўвацца ў атрад, дзе адбывалі пакаранне асуджаныя з нізкім статусам.

МЖ: Так. Гэта пачалося ў Горках. Быў негалосны загад мяне заціснуць. 

Пачаліся правакацыі. У першы ж дзень мне прапанавалі за пачак цыгарэт уступіць у інтымную сувязь з асуджаным. Але я нармальнай арыентацыі, таму адмовіўся. 

У другую ноч у секцыі, куды мяне змясцілі, адбываўся групавы сэкс паміж асуджанымі. Я не ўдзельнічаў, канечне, але ж быў абавязаны знаходзіцца ў памяшканні. Таму я проста адвярнуўся да сцяны. Сматрачы за атрадам мне сказаў пасля — калі не бачыш, то, адпаведна, не ўдзельнічаеш у гэтым.

Пасля гэтага я сказаў, што мяне такія ўмовы ўтрымання не задавальняюць і ўдзельнічаць у гэтым я не буду.

Таму я запатрабаваў, каб мяне перавялі. Паводле Крымінальна-выканаўчага кодэкса асуджаны можа патрабаваць ад адміністрацыі калоніі бяспечных умоў утрымання. І прадугледжваецца ізаляцыя асуджанага ў адзіночнай камеры — там можна яго ўтрымліваць да 6 месяцаў. 

Мяне накіроўвалі ў атрад да асуджаных з нізкім статусам праз тое, што я палітвязень і апазіцыянер. Маўляў, я выступаю за збліжэнне з Еўропай, адпаведна, нібыта выступаю за аднаполыя шлюбы. Мне так сказаў у першыя ж дні адзін з намеснікаў начальніка калоніі. Кажа, хочаш у Еўропу? Там жа аднаполыя шлюбы.

Я адказаў: дык вы ездзіце на ўжываных еўрапейскіх машынах, не думалі, хто іх вырабляў і як іх эксплуатавалі ў Еўропе?

Увогуле, у Горках цяжка сядзець. «Блатныя» супрацоўнічаюць з адміністрацыяй, могуць арганізаваць ціск на чалавека, здзекі. Калі я толькі заехаў, убачыў надпіс на сцяне ў камеры: «У гэтай зоне нас забіваюць знутры».

«НН»: Вы не працавалі ў калоніі?

МЖ: Не, я ўжо быў пенсіянерам, мяне не прыцягвалі да працы. А з ізалятара ўвогуле не выпускаюць. Я проста ўвесь дзень праводзіў у камеры: без кніжак, ручкі, паперы. Мыла, зубная шчотка і вопратка, якая на мне. У ізалятары ўсё зроблена для таго, каб асуджаны больш туды не захацеў. 

Але ў мяне іншага выбару не было — я быў вымушаны забяспечваць самаізаляцыю ад кантынгенту.

«НН»: Што вы рабілі ў камеры? Як не з’ехаць з глузду?

МЖ: Ну, па-першае, я займаўся спортам. Гадзіну ўдзень, 3-4 гадзіны ўначы.

Ну і я ж былы навуковец, адпаведна, маю ў галаве шмат інфармацыі. І я проста абдумваў распрацоўкі, тэхналогіі ў галаве. Напісаў манаграфію на беларускай мове па плазменнай апрацоўцы: спачатку ўсё фарміруеш у галаве, а пасля, калі праз 100 сутак адпраўляюць у памяшканне камернага тыпу, там даюць паперу. І можна свае думкі запісаць. 

«НН»: Да гэтай адседкі вы сядзелі з 2007 па 2012 год. (У Віцебскім тэхналагічным універсітэце Жамчужны кіраваў лабараторыяй, якая займалася праблемамі прамысловага вырабу вадароду. У 2007 яму прысудзілі 5 гадоў пазбаўлення волі па артыкуле 210 КК «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі».)

Калі было цяжэй? У першы раз ці другі?

МЖ: Ведаеце, цяжка не было ні тады, ні цяпер. У мяне была складаная праца ў навуцы, я вёў тры праграмы, чытаў лекцыі студэнтам. Меў бяссоне, спаў 4 гадзіны за ноч. Мазгі загружаныя, карацей.

А калі сеў — проста ўдыхнуў жыццё, убачыў неба (пасміхаецца). Пачаў займацца спортам. Адпачываў, можна сказаць, на волі мне жылося нашмат цяжэй.

«НН»: Чаго больш за ўсё не хапала за кратамі?

МЖ: Ну, кормяць там няблага… Не хапала, напэўна, камп’ютара, крыніц інфармацыі, літаратуры.

«НН»: Вы былі ў трох калоніях: Горкі, Ваўкавыск, Навасады…

МЖ: І ў пяці турмах! Валадарка, СІЗА ў Віцебску… 

Лягчэй за ўсё было ў Магілёве, Гродне і Жодзіне. Там адміністрацыя не карала абы за што, нармальная ежа, можна існаваць.

А ў Віцебску я пастаянна быў у карцары. Там зняволеныя проста маглі падкласці табе ў боты лязо ад брытвы, нібыта ты сам яго там схаваў. А гэта ж забаронена — адпаведна, сутак 40 я правёў у карцары пасля такіх правакацый.

***

«НН»: Што за гісторыя была з вашым збіццём у калоніі?

МЖ: Гэта было звязана з тым, што мяне намагаліся адправіць у атрад да асуджаных з нізкім статусам.

Быў сматрачы за калоніяй. Ён спачатку зачытаў запіску, што я ў Ваўкавыску дапамагаў асуджаным, але нібыта браў за гэта грошы.

Я сапраўды дапамагаў асуджаным абараняць іх інтарэсы і правы, але не браў за тое нічога: ні грошы, ні цыгарэты.

А гэтаму сматрачаму проста падсунулі такую паперку. Ён агучыў гэта іншым асуджаным. І пазней да яго самога ўзніклі пытанні, чаму ён распаўсюджвае непраўдзівую інфармацыю. Абвінавачваць чалавека ў тым, што ён не рабіў — сур’ёзны праступак у асяроддзі асуджаных.

Тады ён сустрэў мяне ў санчастцы, была бойка. Не тое, каб ён мяне збіў — разышліся фактычна на роўных.

Яго перавялі ў Ваўкавыск. А пасля лідары крыміналу з Ваўкавыска, як я чуў, таго асуджанага пакаралі: збілі, перавялі ў «нечысць».

***

«НН»: Што будзеце рабіць цяпер на волі? Чым зарабляць?

МЖ: Я пенсіянер, маю пенсію. Але хачу вярнуцца ў «Платформу» і займацца абаронай правоў зняволеных. 

Сваякоў блізкіх у мяне няма, няма жонкі, дзяцей. Адпаведна, я вельмі свабодна сябе адчуваю — бо мяне нельга шантажаваць блізкімі. 

«НН»: А не баіцеся, што вас зноў пасадзяць?

МЖ: Канечне, не выключаю такой магчымасці. Але дастаткова адаптаваны да крыміналу, адчуваю сябе ў калоніі даволі проста. Скажу шчыра, што быць у калоніі, што тут у кватэры — для мяне аднолькава. І там замкнёная прастора, і тут. І там я быў адзін — і тут я адзін. У калоніі яшчэ кормяць, апранаюць, ахоўваюць, а тут я ў любы момант магу трапіць пад напад завербаваных супрацоўнікаў, тут трэба думаць, што паесці, дзе ўзяць грошы. 

Я праехаў амаль па ўсіх турмах і калоніях, мяне паўсюль ведаюць і паважаюць. У мяне ніколі не было праблем з крыміналам, які не супрацоўнічае з адміністрацыяй, а жыве «па паняццях». Мяне ніхто не лічыць «апушчаным» ці «пакрыўджаным».

Таму я абсалютна не баюся. І маю намер працягваць праваабарончую дзейнасць. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Карыч распавёў пра актывацыю запаснога рухавіка ў галаве з-за санкцый
Сям’ю палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк высяляюць з арандаванай кватэры ў Брэсце
Не трэба збіраць даныя па камуналцы і рабіць фота з канцэртаў. Настаўнікам разгрузілі і далі магчымасць проста вучыць дзяцей?
Былому міліцыянту прысудзілі 3 гады «хіміі» за каментарый у «Аднакласніках»
Палітыка і грамадства
Карыч распавёў пра актывацыю запаснога рухавіка ў галаве з-за санкцый
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
Сям’ю палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк высяляюць з арандаванай кватэры ў Брэсце
Былому міліцыянту прысудзілі 3 гады «хіміі» за каментарый у «Аднакласніках»
Не трэба збіраць даныя па камуналцы і рабіць фота з канцэртаў. Настаўнікам разгрузілі і далі магчымасць проста вучыць дзяцей?
На журналістку Юлію Матузаву завялі крымінальную справу за датычнасць да экстрэмісцкага канала
Мінздароўя: За суткі 1012 выпадкаў кавіду пры 5301 тэсце
Усяго патроху
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
«Засталіся ўсяго 44 бясплатныя ўпакоўкі». Інтэрнэт-махляры запусцілі рэкламу прэпарату нібыта ад Глеба Лабадзенкі
Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Спорт
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Здарэнні
У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах падчас нясення службы загінуў вайсковец
Берасцеец у аўтобусе раззлаваўся на падлеткаў і аднаму з іх пагражаў нажом. Школьнікі яго высачылі
Раман Пратасевіч праходзіць сведкам. Што вядома пра закрыты суд над Эдуардам Пальчысам
Пад Калінкавічамі сутыкнуліся легкавік і трактар, загінулі два чалавекі
У Беларусі кожнае пятае злачынства — на п’яную галаву. Гэта адзін з самых высокіх паказальнікаў на постсавецкай прасторы
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
Карысная інфа
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
Здароўе
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі тэлеканаламі
Ад хрушчоўкі ў спальніку да новабудоўлі каля метро. Якія кватэры можна купіць да 40 тысяч даляраў
Золатавалютныя рэзервы за лістапад знізіліся на 80 мільёнаў даляраў
«Вярхоўны суд адшукаў сродкі і магчымасць». У Мінску на рамонт суда патрацілі 4,3 млн даляраў
Меркаванні
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
ЕСПЧ забараніў Польшчы выдвараць мігрантаў назад у Беларусь
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
Польшча: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў
ЗША абвясцілі аб дыпламатычным байкоце Алімпіяды — 2022 у Пекіне
Дызайн еўра зменіцца
ЗША разглядаюць санкцыі супраць Расіі ў выпадку нападу на Украіну
На фоне навін аб магчымым наступе Расіі Зяленскі пабываў на перадавой
Галоўнае
Канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі тэлеканаламі
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
Карыч распавёў пра актывацыю запаснога рухавіка ў галаве з-за санкцый
Сям’ю палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк высяляюць з арандаванай кватэры ў Брэсце
Галоўчанка: Беларусь і Расія разам могуць супрацьстаяць любому знешняму ціску
Усяго патроху
Не трэба збіраць даныя па камуналцы і рабіць фота з канцэртаў. Настаўнікам разгрузілі і далі магчымасць проста вучыць дзяцей?
Жонка пра Алеся Пушкіна: «Сувязь з ім знікла…»
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Фота / Відэа
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх