Грамадства

Суд над Кацярынай Барысевіч і Арцёмам Сарокіным. Дапыталі Марыну Золатаву

23 лютага — трэці дзень у судовым працэсе па справе журналісткі Tut.by Кацярыны Барысевіч і доктара Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Арцёма Сарокіна.

Tut.by

Судовае пасяджэнне ў аўторак прызначанае на 10.15. Справу разглядае суд Маскоўскага раёна Мінска ў будынку Дома правасуддзя на вуліцы Сямашкі, нагадвае Tut.by.

Кацярыну Барысевіч і Арцёма Бандарэнкі завялі ў залу ў 10.04. Сёння будуць таксама даваць паказанні сведак супрацоўнікі Tut.by.

Таксама пройдзе допыт доктара, які аглядаў Рамана Бандарэнку, калі той паступіў у прыёмны пакой.

На суд у якасці сведкі таксама выклікалі стрыечную сястру Рамана Бандарэнкі Вольгу. Яна сказала, што ўвесь час, пакуль Раман знаходзіўся ў бальніцы, сваякі публічна распавядалі пра яго стан.

Пасля, калі з'явілася інфармацыя аб тым, што нібыта ён быў п'яны, сям'я дала згоду на публікацыю даных лабараторных даследаванняў.

У іх, нагадаем, паказвалася, што ў крыві Рамана не было выяўлена этанолу. Вольга кажа, што яна асабіста ўзгадняла з Кацярынай Барысевіч гэтую інфармацыю.

Галоўны рэдактар Tut.by Марына Золатава таксама выступіла ў судзе сведкам. Яна лічыць, у справе Кацярыны Барысевіч і Арцёма Сарокіна «няма складу злачынства, і гэта зусім палітычны працэс».

— Каця рабіла сваю працу: яна правярала інфармацыю — тое, што павінен рабіць любы журналіст. Адзіныя людзі, у якіх маглі ўзнікнуць прэтэнзіі, — гэта блізкія Рамана Бандарэнкі. Але ніякіх прэтэнзій з іх боку не было. Каця вельмі круты журналіст і, напэўна, найлепшы ў краіне судовы рэпарцёр. Да яе тэкстаў ніколі ні ў каго не ўзнікала прэтэнзій. Наогул, проста дзівішся, як можна пісаць так аператыўна, дакладна, з увагай да нейкіх цікавых дэталяў. Таму вельмі дзіўна, што гэтая сітуацыя закранула Кацю. Памылкі робяць усе, але Каця, здаецца, ці іх не робіць ніколі, або здзяйсняе менш за ўсё. Цалкам відавочна, што 13 лістапада тэма гвалтоўнай смерці Рамана Бандарэнкі абмяркоўвалася ўсюды. Інфармацыя, што ў яго крыві не было выяўлена алкаголю, распаўсюдзілася тэлеграм-каналамі раніцай. Тое, што зрабіла Каця, — усяго толькі праверыла гэтую інфармацыю — пракаментавала перад пасяджэннем Марына Золатава.

Выступіць таксама сведкам прыехала жанчына з «плошчы Перамен» — яна адна з тых, хто апошнім бачыў Бандарэнку жывым. Пра што яе могуць пытацца ў судзе, не ведае.

Суддзя — Святлана Бандарэнка, дзяржабвінаваўца — Людміла Іваненка. Арцёма Сарокіна абараняе адвакат Вольга Бацюк, Кацярыну Барысевіч — Андрэй Мачалаў і Міхаіл Баднарчук.

Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

Абвінавачваюць Кацярыну і Арцёма паводле часткі 3 артыкула 178 «выдаванне медыцынскай таямніцы, што пацягнула цяжкія наступствы». Ужо больш за тры месяцы, ад 19 лістапада, яны знаходзяцца за кратамі. Барысевіч і Сарокіну пагражае да трох гадоў зняволення.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят20

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць