З моманту здачы ў эксплуатацыю пасля маштабнай рэканструкцыі прайшло толькі восем месяцаў.

 З моманту капітальнага рамонту мосту прайшло ўсяго 8 месяцаў.

З моманту капітальнага рамонту мосту прайшло ўсяго 8 месяцаў.

Згодна рашэння Гродзенскага гарвыканкама рух транспарту на мосце праз Нёман на вул. Гаранавых (Стары мост) з 20.00 2 чэрвеня да 4.00 гадзін 3 чэрвеня быў зачынены для рамонтных працаў, паведамляе «Вечерний Гродно». На мосце маюць паклалі новую асфальтабетонную сумесь. Варта адзначыць, што з моманту здачы мосту ў эксплуатацыю пасля маштабнай рэканструкцыі прайшло ўсяго восем месяцаў. Стары мост зачынілі на рамонт у кастрычніку 2007 году. Рэканструкцыя суправаджалася гарачымі спрэчкамі прадстаўнікоў грамадскасці з гарадскімі ўладамі наконт мэтазгоднасці такіх працаў у сувязі з пагрозай вываду ў гістарычны цэнтр дадатковых транспартных плыняў. Былі і здарэнні: у снежні 2007 г. пад апоры мосту разам з пяском выпадкова прывезлі 200-кілаграмовую авіябомбу часоў Другой сусветнай вайны.

Урачыстае адкрыццё адрамантаванага мосту д пашыранымі ходнікамі чакалася пад апошнія парламенцкія выбары ў верасні 2008 году, аднак адбылася яно 9 кастрычніка таго ж году.

***

Будаўніцтва Гродзенскага Старога мосту было скончанае ў 1908 годзе. У часе войнаў мост часта цярпеў: у 1915 годзе яго ўзарвалі расейскія войскі, у чэрвені 1941 году пры адступленні савецкія войскі не здолелі яго як след пашкодзіць, затое гэта атрымалася ў 1944 годзе ў немцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?