«Цяпер мы назіраем спробу ўкаранення заходнімі краінамі новай практыкі — практыкі ўздзеяння на суд праз дыпламатаў. Неабгрунтаваная прысутнасць замежных дыпламатаў на адкрытых судовых пасяджэннях па справах, якія не тычацца іх грамадзян, з'яўляецца, па сутнасці, спробай утоенага ўдзелу ў прыняцці судовага рашэння шляхам аказання ціску на суд. Пры гэтым, падкрэслю, такі ціск аказваецца не замежным грамадзянінам у асабістай якасці, а менавіта дыпламатам як афіцыйным прадстаўніком замежнай дзяржавы. Гэта значыць, гаворка ідзе пра дэ-факта ціск на суд з боку замежнай дзяржавы», — падкрэсліў Анатоль Глаз.

«Мы пакідаем за сабой права спыняць такія спробы з выкарыстаннем усіх юрыдычных магчымасцяў, у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнародным правам, уключаючы механізмы, прадугледжаныя Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах», — заявілі ў МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0