Жыхар Баварыi ўстанавiў сусветны рэкорд па колькасцi пацалункаў у адзiнку часу.
31‑гадовы Мiхаэль Бастынг, вэб‑дызайнер па прафесii, стоячы ў суботу на бардзюры каля адной з дыскатэк,
змог на працягу хвiлiны ашчаслiвiць пацалункам 111 жанчын, што праходзiлi мiма.
Самае галоўнае ў хуткасным цалаваннi, лiчыць Мiхаэль, захаваць рытм дыхання. Гэта дасягаецца рэгулярнымi трэнiроўкамi. Па словах рэкардсмена, трэнiраваўся ён пераважна ў офiсе сваёй фiрмы — на калегах. Яго асабiсты рэкорд — 136 пацалункаў у хвiлiну.
Папярэднi рэкорд належыць аўстралiйцу, якi паспеў за хвiлiну пацалаваць 96 чалавек.
0
0
0
0
0
0