spring96.org
Суддзя Яўген Ерафееў 25 лютага пастанавіў прызнаць Кісялёва вінаватым і пакараў 3 гадамі калоніі.
Менавіта такі тэрмін запатрабаваў пракурор Сцяпашкін на папярэднім судовым пасяджэнні.
Аляксандр Кісялёў — жыхар Жлобіна, які быў затрыманы і адміністрацыйна асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту вечарам 9 і 11 жніўня. Пасля арышту на волю не выйшаў. Да суда быў змешчаны ў СІЗА №3 Гомеля.
Малады чалавек тлумачыў, што быў на мітынгу, рухаўся ў калоне, скандаваў лозунгі, але камянёў не кідаў, гвалт да міліцыі не ўжываў.
Аляксандр зазначаў на судзе, што быў абураны тым, як удзень 9 жніўня затрымалі ягонага непаўналетняга сябра.
«Крычалі лозунгі, гучалі розныя песні. Я падтрымліваў тое, што людзі крычалі, у тым ліку гэта была спроба данесці да міліцыі, каб яны перайшлі на бок пратэстоўцаў. Я хацеў, каб супрацоўнікі міліцыі склалі шчыты і выпусцілі затрыманых», — казаў ён.