На думку беларускай дэлегацыі, даклад адлюстроўвае «вельмі суб'ектыўны і спрошчаны погляд» на падзеі ў Беларусі. Рэкамендацыі беларускаму ўраду, на думку Амбразевіча, адарваныя ад рэальных выклікаў у галіне дзяржаўнай палітыкі і кіравання, якія стаяць перад беларускім грамадствам.

— Рэкамендацыі заснаваныя на ідэальных кабінетных тэорыях, прыдатных хіба што ў стэрыльным свеце. У дачыненні да кожнага суаўтара рэзалюцыі 45/1 можна напісаць такі набор рэкамендацый, — заявіў Амбразевіч.

Па словах пастаяннага прадстаўніка Беларусі, у дакладзе няма ні слова аб аб'ектыўнай карціне масавасці пратэстаў.

— На 9,5 мільёна насельніцтва [прыходзіцца] 20-30 тысяч падпісчыкаў на самыя раскручаныя Youtube-каналы галоўных праціўнікаў улады, і 100, максімум 200 чалавек пратэстоўцаў на двухмільённае насельніцтва сталіцы. Аналіз усіх гэтых пытанняў крытычна важны для разумення таго, што адбываецца ў Беларусі, — заявіў Амбразевіч.

Марш пратэсту супраць фальсіфікацый у Мінску.

Марш пратэсту супраць фальсіфікацый у Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?