Суддзя Святлана Кугейка задала Валянціне Яшчанка некалькі пытанняў. У прыватнасці, спрабавала высветліць, хто намаляваў на плоце выяву. Валянціна адказала, што гэта зрабіў чалавек, які дапамагаў ёй на інвалідным вазку пераадолець вялізную лужыну на яе вуліцы. Яны разгаварыліся і ён прапанаваў аздобіць шэрую бетонную пліту. Макет выявы прапанавала Валянціна. І на працягу адной-дзвюх гадзін незнаёмы мастак зрабіў выяву.

Святлана Кугейка зачытала пастанову. У ёй яна пастанавіла: «Яшчанка Валянціну Віктараўну на падставе часткі 1 артыкула 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь падвергнуць адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафа ў даход дзяржавы ў памеры 10 базавых велічынь, што складае 290 рублёў». Пры гэтым прызнання Валянціны Яшчанка вінаватай у здзяйсненні якога-небудзь адміністрацыйнага правапарушэння ў пастанове няма.

Валянціна Яшчанка мае намер абскарджваць гэтую пастанову і абараняць свае правы на самым высокім узроўні. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0