Выглядаць эксперыментальная траса будзе як гібрыд дому і аўтабана. Магістраль пройдзе па дахах, а пад ёй размесцяцца офісы, крамы і тэхнічныя памяшканні агульнай вышынёй да 15 метраў.

Мэр Масквы Юрый Лужкоў падпісаў распараджэнне аб распрацоўцы «перадпраектных прапановаў» па будаўніцтве эксперыментальнай магістралі, якая пройдзе па дахах дамоў, паведамляе Газета.ru.

У распрацоўцы праекту прыме ўдзел расійска-германская кампанія «ШтрассенХаус». Калі «пілотны» ўчастак пацвердзіць карыснасць і неабходнасць распрацаванай кампаніяй канцэпцыі, яна будзе рэалізаваная ў Маскве ў поўным аб’ёме. Праект з умоўнай назвай «Масква-1» стане ўнікальным для «ШтрассенХаус» і Масквы: дагэтуль ні ў адным горадзе свету кампанія не будавала такіх «дарог-дамоў».

Паводле Газета.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0