— Маральна да гэтага быў гатовы ўжо 8 снежня, — распавядае Андрэй. — Калі ў райвыканкам аднеслі дакументы на рэгістрацыю завадской пяршоўкі БНП, заставалася толькі назіраць і чакаць «сваёй гадзіны».
Тады на стол кіраўніка мэрыі ляглі імёны 11 актывістаў, якія вырашылі ўзяць стварэнне незалежнага руху ў свае рукі. Сёння на заводзе засталіся працаваць шасцёра з іх, астатніх звольнілі.
Мартысюка звольнілі за прагулы, як і некаторых яго паплечнікаў: кіраўніцтва не палічыла паважнай прычынай адбыванне сутак у ІЧУ.
Андрэя 8 лютага змясцілі ў ізалятар даседжваць тэрмін, які быў вынесены яму яшчэ ў жніўні.
Адбываць прысуджаныя 15 сутак Мартысюка адвезлі ў Жыткавіцкі ІЧУ. Але ўжо на чацвёрты дзень адпусцілі — тады, 14 жніўня, пасля сустрэчы мясцовых уладаў з гараджанамі начальнік міліцыі паабяцаў выпусціць на волю ўсіх жлобінскіх «палітыканаў».
Па выхадзе з ІЧУ Андрэй збіраўся ў адпачынак, які быў загадзя ўзгоднены з начальствам, але замест яго атрымаў распараджэнне на звальненне.