У акцыі бярэ ўдзел каля сотні чалавек, у тым ліку валанцёры і журналісты.

На акцыю прыйшлі, у прыватнасці, кіраўнік партыі «Яблык» Мікалай Рыбакоў, дэпутат Масгардумы Яўген Бунімовіч і кіраўнік партыі «Парнас» Міхаіл Касьянаў. Раней кветкі да месца гібелі Нямцова ўсклалі паслы ЗША, Вялікабрытаніі і Латвіі.

Таксама акцыі памяці палітыка прайшлі ў Новасібірску і Іркуцку. У Пецярбургу акцыя была запланаваная на Траецкай плошчы, але яе ачапілі сілавікі; жыхары горада нясуць кветкі і фатаграфіі палітыка да Салавецкага каменя, паведамляе meduza.io.

Апошнія некалькі гадоў у Маскве штогод праходзілі маршы памяці Барыса Нямцова — першы з іх адбыўся праз некалькі дзён пасля забойства палітыка. У 2021 годзе з-за пандэміі каранавіруса арганізатары адмовіліся ад маршу, папрасіўшы мэрыю не перашкаджаць ускладанню кветак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0