Зянон Пазняк. Фота Яўгена Ерчака

Зянон Пазняк. Фота Яўгена Ерчака

У папярэдніх допісах дасталася Бабарыку (бо крэатура Крамля), Канапацкай (бо яе паход на УНС — «учынак тупіковай безвыходнасці») і тым, хто верыць у хуткае паражэнне Лукашэнкі (бо гэта эйфарычныя ілюзіі). Цяпер Пазняк паразважаў пра лёс Купалаўскага тэатра. Даводзіць, што звальняцца не было патрэбы.

«Рэжым звольніў [Латушку] за недагляд настрояў у тэатры. Гэта абурыла актораў. Тут жа ўзнік абсурдны покліч звальняцца з тэатра ў знак пратэсту. На гэта налажылася яшчэ абурэнне за забойствы мірных дэманстрантаў рэжымнымі карнікамі, за хапун і катаванні людзей. Акторы часта людзі імпульсіўныя. Латушка не паўстрымаў купалаўцаў, не патлумачыў, не прадухіліў памылковых разбуральных дзеянняў. Праўда, можа, ён не разумеў, што робіцца і што будзе. Але гэта не мяняе справы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0