MnSVU

MnSVU

Першы камандзір спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС палкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка пайшоў у адстаўку.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе ўнутраных войскаў. Паўлічэнка звольнены з вайсковай службы ў сувязі з хваробай. Гэта адбылося яшчэ ў сакавіку, аднак стала вядома толькі цяпер.

Апошняя пасада, якую займаў Паўлічэнка, — намеснік камандзіра корпуса аховы грамадскага парадку ўнутраных войскаў МУС па баявой падрыхтоўцы. На яе ён быў прызначаны ў лістападзе 2008 года. Перад гэтым камандаваў брыгадай спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС (в/ч 3214, Уручча, Мінск). У канцы лістапада мінулага года Паўлічэнка быў шпіталізаваны. Пры гэтым 19 студзеня на Вадохрышча ён пакупаўся ў палонцы разам з былымі саслужыўцамі.

А 28 мая прысутнічаў на цырымоніі ўручэння крапавых берэтаў.

Дзмітрый Паўлічэнка ўключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза і ЗША.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0