photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

У сваім цыкле «Палітбюро‑2009» Аляксандр Фядута піша пра віцэ‑прэм’ера Уладзіміра Сямашку: «Кандыдат на ўсе вакансіі».

Калі пасля адстаўкі Генадзя Навіцкага з посту старшыні ўраду надарылася доўгая кадравая «паўза», дэпутат Вольга Абрамава спытала ў в.а. прэм’ер‑міністра Уладзіміра Сямашкі, што прыйшоў прадстаўляць у парламент ледзь не бюджэт: «Ці варта разумець, Уладзімір Ільіч, што мы гаворым з будучым прэм’ерам?»

Уладзімір Ільіч толькі шматзначна ўсміхнуўся ў адказ. У той момант ён, імаверна, ужо ведаў, што прэм’ерам будзе Сяргей Сідорскі, і — што вельмі падобна да праўды — радаваўся гэтаму.

Апошні дырэктар ва ўладзе

Кар’ера Сямашкі тыповая і нетыповая адначасова. Нетыповая для лукашэнкаўскай эпохі — бо не магілёўскі (з Гомельшчыны), не аграрый, у перадвыбарчых кампаніях не ўдзельнічаў і дэпутатам аднаго з будучым прэзідэнтам склікання не выбіраўся. Тыповая — бо менавіта так развіваліся кар’еры ў далукашэнкаўскую эпоху. Так, у свой час гендырэктар Мінскага вытворчага трактарнага аб’яднання Мікалай Слюнькоў стаў спачатку старшынёй Мінскага гаркаму КПБ, а потым паехала… Не кажучы пра кебічаўскую кароткачасовую вольніцу: за дарагім Вячаславам Францавічам акурат дырэктары і мелі найбольшы шанец стаць чальцамі ўраду — абы жаданне было.

22 гады адпрацаваўшы на родным «Інтэграле» і даслужыўшыся там да галоўнага інжынера, у 1996 г. Уладзімір Сямашка (па чутках, з падачы аднаго з ключавых тады гульцоў Васіля Даўгалёва) быў прызначаны дырэктарам ВА «Гарызонт». Там Сямашка і паказаў сябе — наколькі гэта магчыма на крызісным прадпрыемстве. Менавіта яму давялося ўдзельнічаць у рэалізацыі памятнай нам усім праграмы «Саюзны тэлевізар» — гэта калі браты‑беларусы ўпарвалі братам‑расійцам беларускую тэхніку па цане, вышэйшай за японскую, ды яшчэ і мелі прэферэнцыі на расійскім рынку. «Віцязь» так выцягнуць з яміны не здолелі. А вось «Гарызонт» здолелі, прычым роля дырэктара была даволі значнай. Праўда, пасля сыходу Сямашкі ва ўрад пра поспехі мінскіх «скрынебудаўнікоў» зноў казаць чамусьці перасталі. Аднак, калі ў 2001 г. «Ільіча» зрабілі міністрам энергетыкі, гэта нікога не здзівіла. Ён меў рэпутацыю добрага (па беларускіх панятках) мэнэджэра.

Пазіцыі Даўгалёва, які калі і апекаваўся нейкі час Сямашкам, да таго часу пахіснуліся: з пасады брэсцкага губернатара на кадравыя пытанні ва ўрадзе не вельмі і паўплываеш. Кажуць, Сямашка на пасадзе міністра апынуўся таму, што спатрэбілася «выбіць» галіну з‑пад нефармальнага кантролю Міхаіла Мясніковіча, чыё імя яшчэ з кебічаўскіх часоў чамусьці трывала асацыявалася з расійскай газавай «трубой» і пастаўкамі электраэнэргіі.

Так замест самавітага чыноўніка Мясніковіча, пасівелага ў дыпламатычных перамовах з расійскай энергетычнай элітай, беларуская энергетыка атрымала бадзёрага, энергічнага дырэктара, які хутка пераняў манеры лідэра дзяржавы. Прынамсі, калі абазнаныя людзі пераказваюць уражанне важнага старшыні «Газпрому» Аляксея Мілера ад стасавання з віцэ‑прэм’ерам беларускага ўраду (з 2003 г.) Уладзімірам Сямашкам, міжволі згадваеш шок Віктара Чарнамырдзіна ад першай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам: «Мяне даўно ніхто не называў Віцем».

Аляксандр Фядута

Чытайце артыкул у папяровым тыднёвіку «Наша Ніва».

«Наша Ніва» з’яўляецца ў кіёсках «Белсаюздруку» ў Мінску ў сераду ад абеду, у рэгіёнах — ад чацвярга ранку. А найлепш — падпісвайцеся!

* * *

* * *

Падпісацца можна праз Рэдакцыю і праз «Белпошту». Мы рэкамендуем — праз Рэдакцыю.

Наша сістэма дастаўкі газеты за 3 гады даказала сваю надзейнасць. Яна таннейшая, а нам выгаднейшая фінансава.

Мы зможам дастаўляць Вам газету хутчэй або з той жа хуткасцю, што «Белпошта». Цана падпіскі праз Рэдакцыю 6 000 руб. на месяц.

Каб падпісацца, проста дасылайце адрасы і грашовыя пераказы. Паведамляць свае адрасы можна праз тэлефон, факсам, праз пошту ці электронную пошту.

Тэлефоны: (017) 284-73-29, (029) 260-78-32 (МТС), (029) 618-54-84, e-mail: [email protected], [email protected], паштовы адрас: а/с 537, 220050 Менск.

У бланку банкаўскага паведамлення ці паштовага пераказу, калі ласка, дакладна і разборліва пазначайце ваш адрас, у тым ліку паштовы індэкс і код пад’езду.

Грошы можна перавесці ў любым аддзяленні банку, на любой пошце.

На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «За газэту «Наша Ніва».

У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828.

У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764».

У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».

Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

* * *

Падпісныя індэксы ў каталогу «Белпошты»: для людзей — 63125, для прадпрыемстваў — 631252. Падпісацца можна на кожнай пошце. Цана гэтай падпіскі — 12 000 руб. на месяц.

Глядзі таксама:
Палітбюро-2009. Будаўнік у банку
Палітбюро-2009. Чалавек-невідзімка. Сяргей Ткачоў
Палітбюро-2009. Генерал мірнага часу: Юры Жадобін
Палітбюро-2009. Русалка ў аблоках: Наталля Пяткевіч.
Палітбюро-2009. Новы твар: Уладзімір Макей

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0