На гэтым тыднi на тэрыторыю Беларусi будуць паступаць цёплыя, але вiльготныя паветраныя масы з поўдня Еўропы,

паведамiў начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

Таму амаль паўсюдна, аж да нядзелi, будуць iсцi кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальнiцы. У чацвер па паўднёвым усходзе, а ў пятнiцу месцамi чакаюцца моцныя дажджы. Пры навальнiцах узмацненне ветру парывамi да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра сёння ўдзень 24—29, па паўднёвым усходзе да 31 градуса,

у чацвер уначы 12—19, удзень 21—27, па паўднёвым усходзе да 30 цяпла.

А вось з пятнiцы тэмпература пачне знiжацца, калi ўначы чакаецца 12—18, удзень 16‑22, на ўсходзе да 28 градусаў.

У суботу i нядзелю ўначы будзе 7—14, а ўдзень толькi 15—22 градусы.

Звязда

 У Бразіліі таксама горача, нават пальмы не ратуюць. На фота - мадэлька Адрыяна Ліма, фота з яе loyd.com.ua

У Бразіліі таксама горача, нават пальмы не ратуюць. На фота - мадэлька Адрыяна Ліма, фота з яе loyd.com.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0