Асіповіцкі суд пакараў Арцёма Дубскага штрафам на 25 базавых велічыняў (875 тысяч рублёў).
Моладзевага актывіста затрымалі 10 траўня і абвінавацілі ў тым, што ён зрабіў надпіс «Свабоду Аўтуховічу» на будынку. Адміністрацыйную справу перадалі на разгляд адміністрацыйнай камісіі райвыканкама пасяджэне якой адбылося сёння.
Сябры камісіі пагадзіліся з абвінавачаннем міліцыянтаў і пакаралі А.Дубскага штрафам.