9 чэрвеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбыўся грамадскі прагляд прэм’ернага спектакля «Хам» у пастаноўцы вядомага беларускага рэжысёра Аляксандра Гарцуева.

У галоўных ролях: Валянціна Гарцуева, Святлана Зелянкоўская, Ігар Дзянісаў, Аляксандр Абрамовіч.

Прэм’ера спектакля адбудзецца 10, 11, 15 чэрвеня на вялікай сцэне тэатра.

Таксама на чэрвень запланаваныя яшчэ некалькі падзеяў. 16 чэрвеня адбудзецца паказ спектакля «Паўлінка», прысвечаны 70‑годдзю народнага артыста Беларусі Арнольда Памазана.

20 чэрвеня адбудзецца юбілейны вечар, прысвечаны 70‑годдзю народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і Беларусі Валерыя Раеўскага.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0