Вядома, ніякага пацвярджэння гэтаму няма, але ўлічваючы блізкасць канала да сілавых структур, можна меркаваць, што дыму без агню не бывае.

Аўтарам нататкі з’яўляецца калумніст «Советской Белоруссии» Юрый Цераховіч. Ён адкрыта піша, што хацеў бы, каб бел-чырвона-белы сцяг быў прызнаны экстрэмісцкай сімволікай.

Але, маўляў, занадта складана будзе юрыдычна гэта зрабіць, улічваючы, што сімвал быў дзяржаўным сцягам.

Таму нібыта будзе абраны іншы варыянт. Мала таго, што бел-чырвона-белы сцяг не забароняць, дык яго яшчэ, хутчэй за ўсё, прызнаюць «культурна-гістарычнай каштоўнасцю».

Тым не менш, вольна ім карыстацца будзе няпроста. Чаму?

Бо сілавікі будуць трактаваць сцяг на вулічных шэсцях і мітынгах як «выкарыстанне гісторыка-культурнай каштоўнасці ў экстрэмісцкіх мэтах». Такую фармулёўку нібыта прапішуць у Крымінальным кодэксе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?