symbal.by

symbal.by

«Усе падзеі, якія апошнія 8 месяцаў адбываюцца вакол нашай кампаніі, прывялі да таго, што мы больш не можам арэндаваць памяшканні для далейшай камерцыйнай дзейнасці ў любых фарматах і ўтрымліваць ранейшы штат супрацоўнікаў, — напісаў ён.

Праблемы ў symbal.by пачаліся ў чэрвені мінулага года, калі ўлады забаранілі працу афлайн-крамы, а таксама канфіксавалі цішоткі, сцягі і тканіну для вытворчасці.

З сакавіка на няпэўны тэрмін спыніла працу і анлайн-крама.

З лета краму няспынна абкладалі праверкамі, мытня не выпускала пасылкі з прадукцыяй для пакупнікоў за мяжой, а чатыры супрацоўнікі былі затрыманыя і атрымалі адміністрацыйны арышт.

На сайце крамы вы можаце знайсці інфармацыю, як падтрымаць Symbal.by і іх супрацоўнікаў у такіх жорсткіх умовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0