У ініцыятыве сцвярджаюць, што на запісе развітальная прамова экс-міністра да супрацоўнікаў ГУБАЗіК. У прамове чалавек кажа пра тое, што сілавікі выратавалі краіну.

— І перавялі гэта ўжо ў больш такое зацяжное, але ўсё ж больш спакойнае рэчышча, дзе ў нас з'явілася магчымасць адумацца. Ужо планаваць, а не проста адбівацца.

Таксама на запісе чалавек называе сілавікоў «гасударавымі людзьмі», а нязгодных з уладамі — «тлустымі абывацелямі».

— Пераследуйце тых, хто пагражае нам з вамі, чыноўнікам. Ну і асабліва калі вам. Усё кідайце, знаходзіце гэтую жывёліну («тварь») і прыбірайце. Вось маё вам такое настаўленне, — кажа голас.

Згадвае чалавек на запісы і Аляксандра Лукашэнку.

— А потым прэзідэнт яшчэ казаў, і ў мяне нарадзіўся мем. Ён сказаў, што добра, што так лёгка не з вайной, але з бядой навучылася беларускае грамадства. І я кажу: «Новы мем: сіняй дупай выратавалі краіну!»

Tut.by звярнуўся па каментар у МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0