10 чэрвеня на 54-м годзе жыцця памёр журналіст Аляксандр Міхальчук.

Як паведаміў БелаПАН рэдактар часопіса "Курьер" Аляксандр Вальвачоў, у свой час Міхальчук працаваў у інфармацыйным агенцтве БелТА, часопісе "Дело", "Белорусской деловой газете", "Белорусской газете". Апошнім часам займаўся перакладамі, працаваў з расійскімі кампаніямі.

Пахаванне Аляксандра Міхальчука адбудзецца 12 чэрвеня.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0