З 4 сакавіка зноў спатрэбіцца самаізаляцыя па прыездзе з Фінляндыі, Кубы і Малайзіі.

Аднак пры гэтым з гэтага ж дня з каранціннага спісу выключаны Азербайджан, Ісландыя, Кыргызстан і Марока.

У Міністэрстве нагадалі, што пералік краін актуалізуецца згодна з прынятым крытэрам. А менавіта, улічваюцца эпідрызыкі, якія фармуюцца ў іншых дзяржавах, узровень і дынаміка захворвання на каранавірус, а таксама прынятыя ў краіне меры ў адказ.

У «чырвоным спісе», па вяртанні з якіх патрабуецца ізаляцыя, знаходзіцца 145 краін, у тым большасць еўрапейскіх, а таксама ўсе суседнія, апроч Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0