4 сакавіка ў Наваполацку ў межах крымінальнай справы міліцыя затрымала восем чалавек, паведамляюць праваабаронцы. Сярод іх — Алена Гурчонак, Юлія Шэлепень. Па папярэдняй інфармацыі, іх затрымалі на 72 гадзіны. Пакуль невядома, што інкрымінуюць затрыманым.
Учора стала вядома пра групавую крымінальную справу ў Іўі. Учора прайшлі затрыманні ў Брэсце і Бярозе, допыты ў Салігорску.
0
0
0
0
0
0