«Адміністрацыя Абамы забавілася са сфармуляваннем новай беларускай палітыкі — новая еўрапейская палітыка ў дачыненні да Менску сфармуляваная, а амерыканскай няма, ‑‑ таму што яна можа стаяць у залежнасці ад новай расейскай палітыкі ЗША, ‑‑ мяркуе Дэвід Марплз, прафесар універсітэту Альбэрта (Канада), спецыяліст па Ўсходняй Еўропе. — ЗША акрэсляць новую беларускую палітыку, калі стануць яснымі новыя рамкі амерыканска‑расейскіх адносінаў». Такое меркаванне Д.Марплз выказаў у часе дыскусіі «Прыкметы пераменаў у Беларусі: ацэнка апошніх падзеяў у Беларусі і вакол яе», што адбылося 10 чэрвеня пад эгідай Нямецкага Фонду Маршала ў Берліне.
0
0
0
0
0
0