У Берасьці аб'явілі галадоўку пяць індывідуальных прадпрымальнікаў, тых самых, якія трапілі пад прэзыдэнцкі ўказ пра павелічэньне мытаў на аўтамабілі, што выкарыстоўваюцца ў камэрцыйных мэтах.

Нагадаем, указ быў уведзены ў дзеяньне задняй датай, і законапаслухмяныя прадпрымальнікі ўвадначас сталіся злоснымі парушальнікамі. Яны прайшлі ўсе судовыя інстанцыі, спрабавалі аспрэчыць шматмільённыя штрафы і даказвалі, што падобны закон ні па якіх юрыдычных нормах зваротнай сілы мець ня можа. Усё на марна — беларускія суды не асьмельваюцца паправіць Лукашэнку. А штрафы людзям плаціць папросту няма чым, таму яны вымушаныя пайсьці на скрайні крок.

Белорусский партизан

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0