Сяргей Лушч

Сяргей Лушч

Паводле звестак крыніц iSANS, на з'ездзе выступяць дзеячы ДНР часоў Захарчанкі і прадстаўнік Севастопаля, які рыхтаваў анэксію Крыма.

Слова мусіць узяць Аляксандр Казакоў, экс-дарадца кіраўніка ДНР Аляксандра Захарчанкі, які чатыры гады адпрацаваў у акупаваным Данбасе. Чакаецца ўдзел экс-міністра сувязі ДНР Віктара Яцэнкі, які пачаў сваю дзейнасць яшчэ пры Стралкове-Гіркіне ў 2014-м і пратрымаўся аж да 2019 года.

Яшчэ адзін ганаровы госць — дэпутат-адзінарос з Севастопаля Дзмітрый Белік, адзін з датычных да анэксіі Крыма, удзельнічаў у арганізацыі рэферэндуму і мае медаль «За вызваленне Крыма і Севастопаля».

І апошні ўдзельнік расійскай дэлегацыі — прафесар Інстытута дзяржслужбы і кіравання пры прэзідэнце Расіі Уладзімір Краўцоў. Ён спецыялізуецца на медыя і прапагандзе. У снежні мінулага года ён прыязджаў на канферэнцыю ў Мінск, дзе сцвярджаў, што супраць РФ і Беларусі ідзе інфармацыйная вайна, дзе выкарыстоўваюцца «тэхналогіі, якія яшчэ працавалі пры нацысцкай Нямеччыне».

Акрамя дэлегатаў з Расіі, ганаровымі гасцямі названыя дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Тэнгіз Думбадзэ, дырэктар Цэнтра вывучэння і развіцця кантынентальнай інтэграцыі «Паўночная Еўразія», прарасійскі публіцыст Аляксей Дзерман і іншыя. На з'ездзе прысутнічае і Юрый Васкрасенскі.

Юрый Васкрасенскі. Фота Надзеі Бужан

Юрый Васкрасенскі. Фота Надзеі Бужан

Аналітыкі iSANS звяртаюць увагу, што ні адзін з крамлёўскіх палітыкаў-цяжкавагавікоў на з'езд не прыехаў. Гэта можа азначаць, што «Саюз» разглядаецца як партыя другога эшалона. А вось асноўныя палітычныя гульні Масква плануе весці з аналагам «Адзінай Расіі» ў Беларусі — партыяй народнага адзінства, якую ствараюць на аснове пралукашэнкаўскай «Белай Русі». «Саюз» жа стане прытулкам для больш радыкальных прыхільнікаў «рускага свету».

Чытайце таксама: Галоўны прарасійскі палітык Беларусі Сяргей Лушч: быў «валхвом» паганскай секты, жонка не сцярпела сяброў-неанацыстаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0