Распіццё піва і слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах у Беларусі будзе забаронена.

Такая норма прадугледжана зменамі і дадаткамі ў некаторыя кодэксы па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. Гэты законапраект палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу прыняла сёння, 11 чэрвеня, у першым чытанні.

Згодна з прынятымі сёння папраўкамі, за распіванне піва і слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах уводзіцца адміністрацыйная адказнасць (штраф да 8 базавых велічыняў).
Сёння базавая велічыня складае 35 тыс. рублёў (г.зн. штраф будзе да 280 тыс. рублёў).

Тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна цягам аднаго году пасля накладання спагнання, прадугледжаваюць штраф ад 2 да 15 базавых велічыняў (на сёння ад 70 тыс. да 525 тыс. рублёў), або адміністрацыйны арышт.

Стануць больш жорсткімі меры ў дачыненні да курыльшчыкаў. Курэнне тытунёвых вырабаў у забароненых месцах пацягне за сабой штраф да чатырох базавых велічыняў (сёння да 140 тыс. рублёў).

Паводле БЕЛТА

Глядзі яшчэ:
У паўкроку ад культуры спажывання

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0