Работнікі рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС узарвалі ў Светлагорску старую вентыляцыйную трубу ў вежы.
Вежа прастаяла на тэрыторыі прадпрыемства «Хімвалакно» больш за трыццаць гадоў і ўжо даўно не выкарыстоўвалася па прызначэнні. Яе вышыня складала 105 метраў, паведамляе МНС Беларусі.