Кіраўніцтва «МЮ» прыняло рэкордную прапанову мадрыдскага «Рэала» па трансферы форварда зборнай Партугаліі Крышціану Раналду.

Футбаліста, што як і летась выказаў жаданне пакінуць «МЮ», «каралеўскі клуб» мае намер набыць за 80 млн фунтаў (131,2 млн даляраў).

Мяркуецца, што ўсе фармальнасці будуць улагоджаныя да 30 чэрвеня. Пакуль «МЮ» ўстрымліваецца ад каментароў, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

«Рэал» зацікавіўся партугальцам яшчэ мінулым летам, а сам футбаліст неаднаразова заяўляў, што заўсёды марыў гуляць у Мадрыдзе.

Але «МЮ» не дазволіў футбалісту разарваць пагадненне, якое сканчаецца ў 2012 г. Цяпер сітуацыя змянілася: у сувязі з глабальным пагаршэннем эканамічнага становішча, у «чырвоных д’яблаў» назапасіліся вялікія даўгі.

Калі пераход КР усё адбудзецца, то будзе пабіты сусветны рэкорд па суме трансферу, устаноўлены ўсё тым жа «Рэалам» два дні таму

— мадрыдцы набылі паўбаронцу «Мілана» Кака за 65 млн еўра (92 млн даляраў)

Спорт-Экспресс

***

Крышціану Раналду душ Сантушу Авейра - 24 гады. За «МЮ» выступаў ад лета 2003 г., куды перайшоў з лісабонскага «Спортынга». Дзе, дарэчы, гуляў з форвардам зборнай Беларусі Віталём Кутузавым.

Гуляючы за «МанЮнайтэд» заваяваў 10 трафеяў: чэмпіён прэм'ер-лігі 2007, 2008, 2009 гадоў, уладальнік Кубку Англіі 2004, Кубку Лігі 2006, 2009, Суперкубку Англіі 2007, 2008, клубнага чэмпіянату свету 2008, Лігі чэмпіёнаў 2008 г., найлепшы футбаліст Еўропы і найлепшы футбаліст паводле версіі ФІФА 2008.

Згуляў агулам за манкуніанцаў 196 матчаў, забіў 84 галы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0