Мірная пратэсная акцыя двух дзясяткаў бабруйчан праходзіла яшчэ 4 кастрычніка 2020 года. Тады журналістка «Бабруйскага кур'ера» знаходзілася ў месцы яе правядзення для асвятлення мерапрыемства. Аднак дзяўчыну, як і некаторых іншых грамадзян, затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Пасля пяці пасяджэнняў суд Бабруйска і Бабруйскага раёна 2 лютага пастанавіў прызнаць Марыну Малчанаву вінаватай і пакараць яе штрафам — 20 базавых велічынь.

Бабруйская журналістка не пагадзілася з вердыктам мясцовага суда і абскардзіла пастанову ў Магілёўскім абласным судзе.

Суддзя Ірына Цяплова пакінула без зменаў рашэнне сваіх бабруйскіх калегаў, а скаргу Малчанавай — без задавальнення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0