Днём 8 сакавіка ў Шуміліне ў трансфарматарную падстанцыю залез мужчына. Ён атрымаў смяротны разрад току. Пасля кароткага замыкання ў будцы пачаўся пажар, у выніку чаго цела мужчыны абгарэла. Яго выявілі работнікі прадпрыемства, якому належыць падстанцыя, і паведамілі аб здарэнні ў праваахоўныя органы.

Следча-аператыўная група агледзела месца здарэння. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Асоба загінулага высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0