У МЗС Беларусі прапанавалі консулу Генеральнага консульства Польшчы ў Берасці Ежы Цімафеюку пакінуць Беларусь у сувязі з «грубым парушэннем Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах».
Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі 9 сакавіка быў выкліканы ў МЗС. Падчас сустрэчы польскаму дыпламату быў заяўлены пратэст у сувязі з удзелам консула Генеральнага консульства Польшчы ў Берасці Ежы Цімафеюка ў неафіцыйным мерапрыемстве, прысвечаным «дню выклятых жаўнераў», які прайшоў 28 лютага ў Берасці, гаворыцца ў паведамленні.
Чытайце таксама:
Беларусы і «выклятыя жаўнеры»: паміж дзвюма таталітарнымі ідэалогіямі
У Гайнаўцы прайшоў скандальны «Марш выклятых жаўнераў». Праціўнікі зладзілі сваю акцыю
У МЗС Беларусі выказалі пратэст наконт шэсця ў Гайнаўцы і нагадалі пра «карыкатурную палітыку» Варшавы





