Расія і Беларусь дамовіліся па пастаўках малака, заявіў прэм’ер‑міністр Уладзімір Пуцін 11 чэрвеня на пасяджэнні ўрада.

«Будзе зніжацца завоз сухога малака, але павялічвацца тых тавараў, якіх нам не хапае, — тварог, сыр», — цытуе Пуціна РІА Новости.

Звяртаючыся да міністра сельскай гаспадаркі, прэм’ер‑міністр выказаў надзею на тое, што «ў сферы мытнага рэгулявання, фітасанітарнага кантролю ніякіх лішніх захадаў зроблена не будзе». «Будзем дамаўляцца і прапрацоўваць рашэнні», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Як вядома, Расспажыўнагляд забараніў увоз у Расію больш як тысячу найменняў малочнай прадукцыі з Беларусі ў сувязі з невыкананнем беларускімі вытворцамі новага расійскага тэхнічнага рэгламенту на малако.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0