Надзея Бужан, фота Вікторыі Герасімавай

Надзея Бужан, фота Вікторыі Герасімавай

«Вольга, здавалася, была натхнёная. Падышоў час вызвалення, а Паўла ўсё не было. У нейкі момант яна вырашыла падысці да дзвярэй і спытаць пра яго. І я вырашыла прасачыць за ёй.

Я заўсёды дзіўлюся такім моцным людзям, як Вольга. Яна ў няпростым эмацыйным стане, бо за кратамі яе муж, вакол куча журналістаў — а яна спакойна да ўсіх паставілася. У нейкі момант Вольга перастала звяртаць на нас увагу, бо яе думкі былі заняты іншым. 

Гэты здымак просты па сваёй форме, але інтуітыўна фатографы адчуваюць, калі атрымліваецца добры кадр. Мяне зачапіла і сама гісторыя, якая стаіць за ім, — маленькая, але моцная жанчына, якая чакае мужа.

Мне здаецца, атрымалася сімвалічнае фота. Яно паказвае тое, што многія беларусы пасля пратэстаў чакаюць сваіх блізкіх з турмаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0