Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

10% чыпаў планеты цяпер вырабляюцца ў еўрапейскіх краінах, ЕС хоча ўдвая павялічыць гэтую долю да канца дзесяцігоддзя, паведамляе BBC.

Аднак праблема ў тым, што ЗША і Кітай таксама імкнуцца вырабляць больш камп’ютарных чыпаў.

На сёння ж у гэтай галіне дамінуюць тайваньская кампанія TSMC і паўднёвакарэйская Samsung. Гэтыя кампаніі вырабляюць найбольш сучасныя чыпы.

«Мы знаходзімся ў парадаксальнай сітуацыі, калі Еўропа выкарыстоўвае шмат розных чыпавых тэхналогій, аднак сама вырабляе іх мала», — адзначыла Маргрэт Вестагер, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі.

Некаторыя выказваюць меркаванне, што ЕС да гэтых дзеянняў пабудзіла напружанасць паміж ЗША і Кітаем у гэтай галіне. Камп’ютарныя чыпы — найважнейшыя стратэгічныя кампаненты, якія з’яўляюцца асновай для вялікай колькасці тэхналогій. Магчымасць вырабляць перадавыя чыпы набывае геапалітычнае значэнне.

Раней у Еўропе індустрыя вытворчасці чыпаў развівалася вельмі хутка. Аднак такія буйныя кампаніі, як нідэрландаская NXP Semiconductors або нямецкая Infineon Technologies, перадалі большую частку сваёй вытворчасці на аўтсорсінг.

Вытворчасць чыпаў — надзвычай дарагі бізнэс. Згодна з ацэнкамі экспертаў, будоўля такога завода можа абысціся ў $20 мільярдаў. Да таго ж, патрэбна шмат гадоў, каб такія расходы акупіліся.

Больш за тое, сучасныя чыпы становяцца ўсё больш складанымі, таму асваенне іх вытворчасці выклікае пэўныя цяжкасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0