У сюжэце прагучала, што следчыя сумесна з ГУБАЗ атрымалі доказы датычнасці Матолькі да «цэлага шэрагу злачынстваў»: беспарадкі, арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Акрамя таго, блогера абвінавачваюць у тым, што яго тэлеграм-канал спрыяў распальванню сацыяльнай варожасці. Яму ставяць у віну стварэнне экстрэмісцкага фармавання — «аб'яднанне ў групы так званых дваровых чатаў».

— Следчымі ў дачыненні да Антона Матолькі ў найбліжэйшы час будзе вынесена пастанова аб прыцягненні яго ў якасці абвінавачанага па ўсіх вышэйзгаданых злачынствах, пасля чаго ён будзе абвешчаны ў міждзяржаўны вышук. Акрамя таго, следчымі праводзіцца работа па прызнанні названага інтэрнэт-рэсурсу на тэрыторыі нашай краіны экстрэмісцкім, — заявіў Любаскін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0