СК завёў крымінальную справу на Антона Матольку, яго абвесцяць у вышук

СК паведамляе, што «атрыманыя доказы аб датычнасці блогера Антона Матолькі да ўчынення шэрагу злачынстваў».

Кастусёў і Губарэвіч адказваюць старшыні КДБ Церцелю

Кіраўнік КДБ Іван Церцель у вечаровым эфіры тэлеканала «Беларусь-1» гаварыў аб планах апазіцыі на Дзень Волі.

Па словах Церцеля, апазіцыя распрацавала некалькі варыянтаў развіцця падзей, у іх уключаныя людзі, якія раней пакінулі Беларусь. Крайнімі нібыта вырашана зрабіць вядомых сярод беларускай апазіцыі асоб: кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва і лідара Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча, а таксама каардынатараў дваровых чатаў.

Фатографка «НН» Надзея Бужан стала фіналісткай прэміі World Press Photo за здымак Вольгі Севярынец каля Акрэсціна

Фатографка Надзея Бужан стала фіналісткай самага прэстыжнага конкурсу прафесійнай фатаграфіі ў свеце — World Press Photo. Здымак, на якім Вольга Севярынец з кветкамі чакае мужа пад Акрэсціна, трапіў у спіс лепшых у намінацыі spot news (гарачыя навіны). Пераможцаў конкурсу абвесцяць 15 красавіка.

Камітэт Дзярждумы зацвердзіў кандыдатуру Яўгена Лук'янава на пасаду пасла Расіі ў Беларусі

Камітэт Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі ў сераду зацвердзіў кандыдатуру Яўгена Лук'янава на пасаду пасла РФ у Беларусі.

Пастар царквы «Новае жыццё»: Бог разваліў СССР, ён разваліць і гэтую сістэму

Мінская грамада хрысціян поўнага Евангелля «Царква «Новае жыццё» 9 сакавіка правяла «тэрміновую эвакуацыю» сваёй маёмасці з будынка Дома малітвы, з якога вернікаў прымусова выселілі 17 лютага.

Супраць кіраўніка АГП завялі крымінальную справу

Супраць кіраўніка АГП Мікалая Казлова распачалі крымінальную справу па артыкуле 407 «Разгалошванне даных дазнання».

Пасля мерапрыемства ў Брэсце не толькі выслалі консула, але і распачалі справу па факце гераізацыі ваенных злачынцаў

Пракурор Брэста распачаў крымінальную справу па факце «гераізацыі ваенных злачынцаў». У ходзе даследчай праверкі ўстаноўлена, што 28 лютага 2021 года ў памяшканні, арандаваным «Брэсцкім форумам польскіх лакальных ініцыятыў» і ТАА «Польская школа», з удзелам непаўналетніх і моладзі праведзена «незаконнае масавае мерапрыемства».

Каманда Ціханоўскай прадставіла свой праект Канстытуцыі

Апазіцыя распрацавала праект новай Канстытуцыі. Апазіцыя яшчэ ў 2019 годзе стварыла працоўную групу па падрыхтоўцы змяненняў у Канстытуцыю. Пасля выбараў у жніўні 2020 года яе дзейнасць была актывізаваная, склад перагледжаны. Святлана Ціханоўская, якая прасоўвае тэму канстытуцыйнай рэформы, ухваліла дзейнасць групы для выпрацоўкі адпаведных прапаноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0