Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

1) Вы прымушаеце сябе рана прачынацца.

Часам гучаць парады прачынацца як мага раней — маўляў, гэта добра ўплывае на эфектыўнасць працы. Аднак Крыс Бэйлі, аўтар вядомай кнігі «Праект прадуктыўнасць», з гэтым не згодны. Па яго словах, усе людзі розныя, і на прадуктыўнасць больш уплывае не час, калі вы прачынаецеся, а тое, наколькі актыўна вы пачынаеце працаваць кожную раніцу. Таму, калі расклад працы дазваляе, магчыма, варта даць сабе трохі больш часу для сну, піша The Huffington Post.

2) Вы пачынаеце дзень з праверкі электроннай пошты.

Шмат людзей пачынаюць свой дзень з таго, што цягнуцца па тэлефон і правяраюць апошнія паведамленні ў электроннай паштовай скрыні, але эксперты рэкамендуюць пазбягаць гэтага. Лепшы варыянт — выдаткаваць час на тое, каб праверыць свой каляндар, прадумаць прыярытэты на дзень і скласці план працы.

3) Вы не апранаецеся належным чынам.

Калі вы працуеце дома, у вас наўрад ці ўзнікае жаданне апранаць звычайнае офіснае адзенне. Але даследаванні паказваюць, што акуратнасць у адзенні і ў памяшканні павышае канцэнтрацыю. Шмат у чым гэта тлумачыцца сімвалізмам: офіснае адзенне дапамагае пераключыцца на працоўны лад.

4) Вы прапускаеце сняданак і не п'яце.

Стэфані Нэльсан, дыетолаг і эксперт мабільнага дадатку MyFitnessPal, лічыць сняданак важнай часткай ранішняга рэжыму. Яна сцвярджае, што сняданак дае нам энергію, каб спраўляцца з усім, што мы запланавалі на дзень. Што датычыць вады, нават мінімальны яе прыём можа палепшыць настрой, памяць, канцэнтрацыю і прадуктыўнасць. Варта паспрабаваць пачынаць кожную раніцу са шклянкі вады.

5) Вы робіце шмат спраў адначасова.

Эрыка Зэльнер, амерыканскі трэнер па здаровым ладзе жыцця, перакананая, што адначасовая праца з некалькімі заданнямі можа паменшыць прадуктыўнасць на 40%. Больш за тое, такая праца можа выклікаць доўгатэрміновыя негатыўныя наступствы для мозгу.

6) Вы не рыхтуецеся да наступнага працоўнага дня ўвечары.

Варта ў канцы кожнага працоўнага дня складаць спіс таго, што варта выканаць у наступны дзень, і рыхтаваць расклад працы з улікам сустрэч і неабходных званкоў. Яшчэ адзін элемент падрыхтоўкі да працы — добры сон. Недасыпанне пагаршае нашу селектыўную ўвагу, то бок здольнасць канцэнтравацца на канкрэтнай справе.

7) Вы недаацэньваеце спакой.

Калі пачынаць дзень з турбот, ён і пройдзе такім чынам. Замест гэтага лепш знайсці трохі часу для сябе і правесці яго ў спакоі. Для кожнага гэта можа значыць нешта сваё: 5 хвілін медытацыі, павольна выпіты кубак з кавай або прагулка з сабакам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?