Рашэнне аб прыпыненні вакцынацыі на 14 дзён прынята ў сувязі з паведамленнямі аб утварэнні тромбаў у людзей, якія зрабілі прышчэпку прэпаратам гэтага вытворцы.

«Мы рэагуем, калі ёсць найменшыя прыкметы магчымай рызыкі, звязанай з вакцынай», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Аднак у паведамленні адзначаецца, што рабіць высновы аб сувязі паміж увядзеннем вакцыны і з'яўленнем тромбаў, пакуль нельга.

«Прыпыніць вакцынацыю [насельніцтва] адной з вакцын — няпростае рашэнне. Але менавіта таму, што мы вакцынуем вельмі многіх, нам таксама неабходна своечасова рэагаваць на паведамленні аб магчымых сур'ёзных пабочных эфектах. Нам неабходна растлумачыць сітуацыю, перш чым мы зможам працягнуць прымяненне вакцыны ад AstraZeneca» — сказаў дырэктар Нацыянальнага савета па пытаннях аховы здароўя Серэн Брострэм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0