newmotors.by
У ведамстве даводзяць, што да «Шкоды» няма асаблівага стаўлення — проста ладзілі праверку, як і звычайна.
І раптам аказалася, што з «Рапідам» шмат што не так. У адным з дакументаў было пазначана, што мадэль выпрабоўвалася з сістэмай дапаможнага тармажэння (BAS). А ў рэальнасці машыну прадаюць без яе.
«Акрамя таго, на транспартным сродку былі ўсталяваныя фары дзённага святла, адрозныя ад пазначаных у дакументах. Разыходжанні выяўлены і ў звестках аб колькасці дзвярэй, экалагічным класе, іншых паказчыках», — гаворыцца ў заяве.
Таму, маўляў, і забаранілі прадаваць аўтамабіль.
Цікава, што ў студзені Škoda — афіцыйны галоўны спонсар чэмпіянатаў свету — адмовіўся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі.