Павышэнне парогу небяспекі распаўсюджання віруса грыпа A(H1N1) да найвышэйшай шостай ступені было выкліканае рэзкім павелічэннем колькасці інфікаваных у Аўстраліі. Гэта першая афіцыйна абвешчаная пандэмія за апошнія сорак гадоў.

На паседжанні ў Жэневе генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі здароўя Маргарэт Чан аб’явіла пра пачатак пандэміі «свінога грыпу», паведамляе Euronews.

«Навуковыя крытэры пандэміі былі дасягнутыя. Таму я прыняла рашэнне падвысіць узровень небяспекі пандэміі з пятай фазы да шостай фазы. У свеце пачалася пандэмія грыпа 2009 года» — заявіла Маргарэт Чан.

Павышэнне парогу небяспекі распаўсюджання віруса грыпа A(H1N1) да найвышэйшай шостай ступені было выкліканае рэзкім павелічэннем колькасці інфікаваных у Аўстраліі. Колькасць інфікаваных грыпам «А» там павялічылася за тыдзень у 4 разы і перавысіла 1200 чалавек. Гэта першая афіцыйна абвешчаная пандэмія за апошнія сорак гадоў.

***

Вірус грыпа A(H1N1) упершыню быў зафіксаваны напрыканцы красавіка 2009 года ў Мексіцы і адразу ж атрымаў назву «месіканскага» (пазней назву змянілі на «свіны грып»). На дадзены момант агульная колькасць тых, хто захварэў грыпам «A» перавысіла 27 700 чалавек у 74 краінах свету, 141 выпадак скончыўся смерцю хворых, большасць летальных сыходаў зафіксаваныя ў Мескіцы — больш за сто выпадкаў.

Сярод хворых на грып A(H1N1) ёсць і грамадзянка Беларусі, якая стаяла жыве ў Італіі. 26 мая яна трапіла ў бальніцу Масквы. На той момант яна ажыццяўляла турыстычную паездку па ЗША, Чэхіі і Расіі. У суседніх з намі краінах таксама былі зафіксаваныя выпадкі захворвання — адзін у Польшчы, тры ў Расіі. Ва ўсіх выпадках грып быў завезены з ЗША.

Паводле Euronews

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0