gosinspekciya.gov.by

gosinspekciya.gov.by

На рацэ Гарынь жыхар Давыд-Гарадка праваліўся пад лёд — бо ішоў з важкім заплечнікам, у якім было амаль 40 кг рыбы (70 ляшчоў і 66 асобін іншых відаў), паведамляе Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.

Уся рыба была вылаўлена сеткамі.

Мужчыну выратавалі, а потым ён стаў фігурантам крымінальнай справы.

У доме браканьера выявілі каля 40 розных сеткавых прыладаў, іх захоўванне ўжо само па сабе з'яўляецца парушэннем.

Адметна, што мужчына не раз затрымліваўся за нелегальную рыбалку Столінскай, Тураўскай і Мікашэвіцкай інспекцыямі. Шкода склала 10,3 тысячы рублёў. Да таго ж яму пагражае буйны штраф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0