Дзмітрый сышоў з пракуратуры па пагадненні бакоў, распавёў ён Hrodna.life. Ад іншых каментароў былы пракурор адмовіўся.
Дзмітрый Грыцук — памочнік пракурора горада Гродна, юрыст 2 класа, як можна даведацца на сайце гарвыканкама. Да працы ў пракуратуры быў памочнікам пракурора Лідскага раёна.
У прэс-службе пракуратуры на пытанні Hrodna.life папрасілі зрабіць пісьмовы зварот.
Дзмітрый Грыцук падтрымліваў абвінавачванне па справе Аляксея Лапы ў пачатку судовага следства. Пазней дзяржабвінаваўцам стаў Георгій Смольскі. Таксама ў студзені за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў пачалі судзіць чатырох чалавек па падзеях 27 верасня, дзе дзяржабвінаваўцам выступаў Дзмітрый Грыцук. У канцы лютага Грыцука змяніў Сяргей Пятрашка.