Аляксандр Іваноў перад пасяджэннем
Аляксандр Іваноў пакараны абмежаваннем волі па ўсіх трох артыкулах, за якія яго асудзілі, але шляхам частковага складання пакаранняў абвінавачаны атрымаў рэальны тэрмін. Яго прызналі вінаватым і асудзілі на два с паловай гады абмежавання волі паводле арт. 14 Крымінальнага кодэкса, тры гады абмежавання волі — паводле арт. 391 Крымінальнага кодэксу, два гады абмежавання волі — паводле арт. 364 Крымінальнага кодэксу. Таксама Аляксандр Іваноў мусіць выплаціць двум пацярпелым — па 1500 рублёў кампенсацыі, пяці пацярпелым — па дзве тысячы рублёў. Таксама суд спагнаў з яго дзяржпошліну 696 рублёў.
Аляксандра Іванова абвінавацілі ў дзесяці эпізодах: па версіі абвінавачання, ён двойчы пагражаў па тэлефоне і ў паведамленнях суддзям Малашэнка і Ліннік, а таксама восем разоў пагражаў гвалтам — супрацоўнікам міліцыі. Па версіі абвінавачання, віна пацвярджаецца сведчаннямі пацярпелых, матэрыяламі з тэлефона.
Хлопец цалкам прызнаў сваю віну і даваў прызнальныя сведчанні. Пракурор яўку з павіннай папрасіў не прызнаваць праз тое, што яна была напісаная пасля ўстанаўлення фактаў яго злачынства.
У апошнім слове абвінавачаны прасіў прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі, каб ён меў магчымасць працаваць і плаціць кампенсацыю. Таксама ён папрасіў прабачэння.