Наталля Хершэ, асуджаная за сарваную з амапаўца балаклаву, у пачатку сакавіка спыніла галадоўку. Пра гэта яе брат даведаўся з ліста, які атрымаў сёння, піша Медыязона.
«Кожны раз захапляюся жыццём… нечакана-негадана, на 9-ым дні галадоўкі, у 21:30, даўшы 10 хвілін на зборы, мяне забралі на этап».
«У цягніку сказалі, што ехаць нам 12 гадзін, так і было. Я пачала есці, з'ела адзін яблык, вады было мала, эканомілі. Два разы давалі кіпень, нас было дзевяць чалавек. Па прыездзе на першы погляд усё выглядала нядрэнна, але адчувала моцную слабасць. Мы заспелі абед, быў вельмі смачным, хоць я і не з'ела шмат».
Каментары